навіны

У абыход санкцыяў праз Еўропу? Як і чым Беларусь гандлюе з ЕЗ

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixels.com)
podpis źródła zdjęcia

Беларусь у разы нарасціла імпарт аўтамабіляў з Еўропы.

Нягледзячы на непрыязную рыторыку ўладаў, у 2023 годзе Беларусь нарошчвае імпарт з Еўразвязу. За дзесяць месяцаў – на 38,4 %. Значна павялічыўся імпарт толькі адной групы тавараў. Мы даведаліся, чым Беларусь гандлюе з Еўропай і чаму закупкі выглядаюць падазрона.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixels.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pixels.com)
Паводле звестак Белстату, усяго ў студзені – верасні Беларусь імпартавала тавараў на $ 30,6 млрд. Закупкі за мяжой павялічыліся на 18,6 % да студзеня – верасня 2022 года. Імпарт з краінаў з-па-за СНД вырас на 50,2 %. Шмат у чым гэта адбылося за кошт Еўропы. Аднак амаль усе звесткі аб гандлі беларускія чыноўнікі закрылі. Таму падрабязнасці даведаемся са звестак Еўрастату.
Згодна са статыстычнаю службаю Еўразвязу, Беларусь закупілася ў ЕЗ на € 5,85 млрд за справаздачны перыяд. Гэта значыць, ува ўсім беларускім імпарце доля ЕЗ займае прыкладна пятую частку. А імпарт адтуль вырас на 38,4 % (у студзені – верасні 2022 года было на € 4,22 млрд).
Больш за ўсё Беларусь купляла ў наступных краінах (у адсотках ад усяго імпарту):
– Польшча (31,2 %);
– Нямеччына (23,2 %);
– Літва (22,9 %);
– Італія (3,7 %);
– Латвія (2,8 %).
Адпаведна, рос імпарт з усіх гэтых краінаў. Асабліва з Польшчы (рост на 64 % да студзеня – верасня 2022 года), Нямеччыны (на 48 %) і Літвы (на 55 %).
Самая вялікая частка імпарту Беларусі з ЕЗ праходзіць у таварных групах:
– транспартныя сродкі, акрамя чыгуначнага і трамвайнага саставу, а таксама іх часткі і прылады (34 % усяго імпарту);
– ядравыя рэактары, катлы, машыны і механічныя прылады ды іх часткі (7,2 %);
– фармацэўтычная прадукцыя (6 %);
– пластмасы і вырабы з іх (5,8 %);
– дубільныя і фарбавальныя рэчывы (3,6 %).
Імпарт расце ў асноўным за кошт транспартных сродкаў. За дзевяць месяцаў 2023 года Беларусь закупіла іх на € 2 млрд. Гэта ў 2,4 разу больш, чым за той жа перыяд 2022 года (€ 0,84 млрд) і амаль у пяць разоў больш, чым у студзені – верасні 2021 года (€ 0,46 млрд).
Калі разгледзець імпарт у 2023 годзе ў групе транспартных сродкаў дэталёва, то закупкі на € 1,7 млрд з 2 млрд – гэта аўтамабілі для транспартавання людзей умяшчальнасцю менш за 10 чалавек. Тры краіны прадаюць 95 % гэтых тавараў. Гэта Нямеччына (37 %), Польшча (27 %) і Літва (31 %).
З гэтых жа краінаў павялічыўся імпарт. З Нямеччыны больш чым удвая (€ 0,74 млрд супраць € 0,33 млрд у студзені – верасні 2022 года). Падобная карціна і з Літвой (€ 0,63 млрд супраць € 0,3 млрд). Закупкі ў Польшчы павялічыліся амаль у чатыры разы (€ 0,53 млрд супраць € 0,14 млрд).
Пачаўся гэты рост з ліпеня 2022 года, хоць тады аўтарынак Беларусі моцна прасеў. Расея трапіла пад новыя санкцыі праз поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну і не змагла купляць аўтамабіляў у Еўропе, як раней. Калі ў студзені 2022 года ЕЗ прадаў у Расею аўтамабіляў на € 239 млн, то ў ліпені толькі на € 20 млн, а ў верасні 2023 года – на € 7,6 млн.
За дзевяць месяцаў 2023 года экспарт з Беларусі ў ЕЗ склаў € 1,1 млрд. Гэта толькі 40 % ад узроўню такога ж перыяду 2022 года.
У топ-5 самых буйных партнёраў Беларусі ў студзені – верасні ўвайшлі:
– Польшча (29 % ад экспарту ў ЕЗ);
– Літва (20,1 %);
– Нямеччына (16,7 %);
– Латвія (14,4 %);
– Чэхія (5,8 %).
Продажы скараціліся амаль ува ўсе краіны Еўразвязу. Напрыклад, у Польшчу – у 2,6 разу, у Літву – у 3 разы. Выключэннем была толькі Грэцыя. Экспарт туды павялічыўся з € 1,8 млн да 2,1 млн. Аднак Грэцыя займае толькі 0,2 % у беларускім экспарце ў ЕЗ.
Продажы ў Швецыю ўпалі ў 53 разы (з € 9,8 млн да 185 тысячаў).
У 2023 годзе беларускі экспарт у ЕЗ моцна пацярпеў праз санкцыі супраць дрэваапрацоўчай і металургічнай галінаў. Напрыклад, за першыя дзевяць месяцаў 2022 года Беларусь прадала ў Еўропу драўніны, вырабаў з яе і драўніннага вугалю на € 0,63 млрд. Гэта больш за палову ўсяго экспарту за той жа перыяд 2023 года. Цяпер жа Беларусь прадала ў ЕЗ тавараў у гэтай пазіцыі толькі на € 27,4 тысячы, гэта значыць, у 23 тысячы разоў менш.
Таксама значную долю ў экспарце займалі жалеза і сталь. За студзень – верасень 2022 года іх было прададзена на € 0,23 млрд. У 2023 годзе продажаў у гэтай пазіцыі не было зусім. Яшчэ € 0,11 млрд Беларусь зарабіла ў студзені – верасні 2022 года на продажы вырабаў з жалеза і сталі. За той жа перыяд 2023 года – толькі $ 171 тысячу. Аднак і гэтага не павінна было быць, улічваючы, што гэтыя тавары застаюцца пад еўрапейскімі санкцыямі.
Самую вялікую долю ў экспарце ў Еўразвяз у студзені – верасні 2023 года занялі:
– электрычныя машыны і абсталяванне ды іх часткі; гуказапісвальныя прылады, прылады запісу і прайгравання тэлевізійных выяваў і гуку, а таксама іх прыналежнасці (9,2 % ад экспарту ў ЕЗ);
– жывёлы і раслінныя тлушчы і масла і прадукты іх расшчаплення; гатовы харчовы жывы ці раслінны воск (8 % ад экспарту ў ЕЗ);
– рэшткі і адходы харчовых вытворчасцяў; гатовыя кармы для жывёлы (8 % ад экспарту ў ЕЗ);
– пластмасы і вырабы з іх (6,7 %);
– шкло і шкляны посуд (6,5 %).
Арсен Рудэнка / УК belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10