«Праблема будзе нарастаць як снежны ком». Як беларусу атрымаць пенсію за мяжой?
18.12.2023, 09:24
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Arkadiusz Ziolek / East News)
podpis źródła zdjęcia
Гісторыі беларусаў з розных краінаў і што кажа Аб’яднаны пераходны кабінет.
Усё больш беларусаў задаюцца пытаннямі пра атрыманне пенсіі за мяжою. Хтосьці з’ехаў у пенсійным веку, і ў яго заканчваецца тэрмін беларускай карткі, на якую прыходзілі грошы. Хтосьці яшчэ працуе, але ў даволі сталым веку. Хтосьці перавозіць за мяжу бацькоў і непакоіцца, як ім не страціць пенсіі, якую яны зарабілі. Мы пагутарылі з беларусамі з розных краінаў пра пенсійнае пытанне і задалі яго Аб’яднанаму пераходнаму кабінету ды службе «Адно акно».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Zbyszek Kaczmarek / Forum)
Былому берасцейцу спадару Аляксандру 67 гадоў. Падчас пратэстаў 2020 года ён стаў вядомым дзякуючы таму, што граў на фартэпіяна для ўдзельнікаў маршаў, а на гаўбцы павесіў плакат з надпісам «Музыка з народам». Менавіта праз гэтую праяву салідарнасці мужчына быў вымушаны ўцякаць з радзімы, дзе яму пагражала крымінальная справа.
Спадар Аляксандр ужо трэці год жыве ў Варшаве. Атрымаў міжнародную абарону. Пэўны час працаваў, але знайсці больш-менш сталую і пасільную ў 67 гадоў працу не так проста. Таму беларус пастанавіў высветліць, як яму атрымліваць пенсію ў Польшчы.
Дамова аб сацыяльным забеспячэнні паміж Беларуссю і Польшчай уступіла ў моц 1 красавіка 2022 года. Паводле яе, беларус можа атрымліваць пенсію ў Польшчы. Працуе гэта так: да польскага стажу можна залічыць беларускі (у Польшчы, каб атрымліваць пенсію, мужчынам трэба адпрацаваць і пры гэтым сплочваць пенсійныя ўнёскі 25 гадоў, жанчынам – 20), што, аднак, не значыць, што за час працы ў Беларусі чалавек будзе атрымліваць польскую пенсію. За гады працы ў Беларусі ён будзе атрымліваць беларускую пенсію ў польскай валюце, а польскі бок будзе дадаваць сваю частку – за час працы ў гэтай краіне. Беларусь і Польшча пры гэтым, паводле дамовы, будуць самыя рабіць узаемаразлікі.
У спадара Аляксандра ёсць працоўны стаж і ў Беларусі, і ў Польшчы, таму ён падаў заяву ў ZUS (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) на атрыманне пенсіі. Вынікаў разгляду звароту беларус усё яшчэ чакае:
,,
«Напэўна, я адзін з першых беларусаў, хто спрабуе тут атрымаць пенсію. Вырашыў гэты шлях прайсці, каб потым іншым распавесці, як гэта працуе. Я агулам цяпер спрабую зразумець, як лепш інтэгравацца людзям старэйшага пакалення ў польскае грамадства, высвятляю, як атрымліваць датацыі на камунальныя плацяжы, аплату жытла».
Былы берасцеец яшчэ год таму здолеў дамагчыся зніжку на аплату камунальных паслуг памерам каля 500 злотых. Цяпер хоча атрымаць ад дзяржавы арэндавае жытло, што магчыма пры ўмове нізкага даходу.
«Тут шмат магчымасцяў для жыцця нават з абмежаваным бюджэтам. Я адчуў больш увагі да сябе, чым у Беларусі. Тут сапраўды палітыка больш сацыяльна арыентаваная, як у нас, скіраваная на тое, каб ува ўсіх быў дах над галавою», – адзначае беларус.
Спадар Аляксандр разам з аднадумцамі стварылі ініцыятыву – Фонд інтэграцыйнай узаемадапамогі беларусаў у Польшчы.
«Мы хочам сабраць інфармацыю, якая дапаможа беларусам інтэгравацца ў польскае грамадства, зробіць прасцейшаю сацыяльную, культурную, духоўную адаптацыю, дапаможа з вывучэннем польскай мовы, – апавядае берасцеец. – Асабліва гэта важна для людзей сталага веку, у якіх тут няма працы».
Ініцыятыва плануе правесці шэраг круглых сталоў з запрашэннем адмыслоўцаў, якія будуць дзяліцца ведамі ў розных галінах, карысных для адаптацыі і жыцця ў Польшчы, асабліва для людзей сталага веку. Бо, паводле спадара Аляксандра, праблема выжывання такіх беларусаў за мяжою будзе нарастаць як снежны ком:
,,
«Пераязджаюць пацярпелыя ад рэпрэсіяў пенсіянеры, а таксама бацькі да сваіх дзяцей, якія цягам апошніх трох гадоў уцяклі ад пераследу. І ўсім гэтым людзям трэба неяк тут жыць, таму пытанне пенсіяў будзе вельмі актуальным. Магчыма, Офісу Ціханоўскай варта было б звярнуць увагу на гэтую праблему і паспрабаваць знайсці хоць нейкія развязанні».
Беларус Сяргей Панамароў з’ехаў у Польшчу ў 2010 годзе. Працаваў усе гэтыя гады неафіцыйна, бо спадзяваўся, «што рэжым у Беларусі згіне» і можна будзе вярнуцца дамоў. Потым мужчына захварэў і лячыўся ў Польшчы.
«Дзякуй богу, бясплатна – аплаціла дзяржава. Польскі прадстаўнік Сяргея дамагаўся, каб была прызначаная пенсія, маўляў, такая магчымасць ёсць – ці то прэм’ер-міністр, ці то прэзідэнт могуць прызначыць пенсію ў асаблівых выпадках, аднак не атрымалася. Беларускага стажу таксама не залічылі, хоць была пададзеная працоўная кніжка», – апавядае сваяк спадара Сяргея.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Беларускай пенсіі мужчына таксама не мае. Усё, што здолеў атрымаць беларус, – дапамогу ад гарадской сацыяльнай службы каля 680 злотых штомесяц. Таксама вылучаюцца грошы на прадукты, часткова пакрываюцца камунальныя плацяжы. У кастрычніку 2022 года спадар Сяргей атрымаў сацыяльную кватэру. Жыхары гораду Гнезна, дзе мужчына жыве, дапамаглі яму з мэбляй і тэхнікаю.
«Прадуктамі дасюль моцна дапамагае прадаўніца ў мясцовай мясной краме, за што мы ёй вельмі ўдзячныя», – зазначае сваяк спадара Сяргея.
Стваральнік «BelPolska_bot» Зміцер Ягораў, які шмат гадоў жыве ў Польшчы і апошнім часам сам сур’ёзна зацікавіўся пытаннем пенсіяў, апавёў, як працуе польская пенсійная сістэма.
У Польшчы ёсць дзяржаўная пенсія, якую выплачвае ZUS. Яе мінімальны памер – 1588 злотых (прыкладна $ 375). Аднак колькі насамрэч вы будзеце атрымліваць, залежыць ад таго, якія адлічэнні ў пенсійны фонд рабіў ваш працадаўца ці вы самі, калі вы ІП. Мінімальная пенсія ў Польшчы – гэта не гарантаваная пенсія.
,,
«Сума пенсіі залежыць не толькі ад стажу, але і ад памеру адлічэнняў у ZUS. Калі вы мужчына 40 гадоў і прыехалі ў Польшчу, вам трэба ўжо цяпер пачаць працаваць, каб зарабіць хаця б мінімальную пенсію. Мужчыны мусяць адпрацаваць 25 гадоў, жанчыны – 20. Калі стажу не хопіць, пенсія будзе нават меншаю за мінімальную. Я чытаў пра выпадкі, калі пенсія складала 3 грошы, бо чалавек прапрацаваў адзін дзень у сваім жыцці», – адзначае Зміцер.
Акрамя аплаты ўнёскаў, для атрымання пенсіі важна мець працоўны стаж паводле двух тыпаў дамоваў – umowa o pracę ці umowa zlecenia. На дамове o dzieło няма адлічэнняў, таму на пенсію прэтэндаваць нельга.
Зміцер Ягораў думае, што нават большая за мінімальную дзяржаўная пенсія не дазволіць годна жыць:
«Цяпер эканамісты кажуць: каб зразумець, якая ў вас будзе пенсія, уявіце, што будзеце жыць на траціну вашага заробку. Гэта сумная карціна. Таму я б параіў пазбягаць вялікіх адлічэнняў у ZUS і адкладаць грошы ды інвеставаць у сваю пенсію».
Стваральнік «BelPolska_bot» раіць карыстацца такімі прадуктамі, як IKE (Indywidualne Konto Emerytalne – індывідуальны пенсійны рахунак) і IKZE (Indywidualne Konto Zabezpieczenia Emerytalnego – індывідуальны рахунак пенсійнага страхавання), якія дазваляюць інвеставаць грошы ці аддаваць іх пад кіраванне адмыслоўцам.
Яшчэ адзін добры прадукт, які ў тым ліку прасоўвае сама дзяржава, паводле Змітра, – гэта PPK (Pracownicze Plany Kapitałowe). У гэтым інструменце штомесяц робяцца адлічэнні ад заробку памерам 2 %, яшчэ 1,5 % дадае працадаўца, і ёсць таксама выплаты ад дзяржавы. Гэтыя адлічэнні можна ўкладаць у акцыі, аблігацыі, ёсць камбінаваныя пакеты.
«Гэта вельмі файны інструмент. Ад PPK не адмаўляюцца людзі, якія працуюць у фінансавым сектары і ўмеюць лічыць грошы. Сродкі ў любы момант можна зняць са свайго рахунку, і яны будуць павялічаныя на тую суму, якую даплаціў працадаўца», – тлумачыць Зміцер.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Што рабіць беларусам пенсійнага ці перадпенсійнага веку, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі, Зміцер сказаць не можа.
«Падаецца, няма шанцаў атрымліваць грошы ад польскай дзяржавы, калі ты ні дня не прапрацаваў тут афіцыйна, – разважае стваральнік «BelPolska_bot». – Калі да пенсіі яшчэ ёсць хоць крыху часу, трэба адкладаць ужо сёння, штомесяц, у абавязковым парадку. Калі я атрымліваю прыбытак, то гэтак жа, як я плачу за кватэру, адкладаю пэўную суму на ўласны рахунак у IKZE».
Воля Павук, блогерка, вядомая беларусам паводле праекту «Рудабельская паказуха», з 2020 года жыве ў Літве. Нягледзячы на малады ўзрост, пра пенсію Воля думае ўжо цяпер:
«Я ўладкавалася на афіцыйную працу, з якой ішлі адлічэнні ў дзяржаўную пенсійную сістэму. А калі адкрывала ў банку рахунак, мне апавялі, што з яго можна рабіць уласныя пенсійныя адлічэнні. Цяпер штомесяц з грошай, што ў мяне ёсць на картцы, ідуць адлічэнні на пенсійны рахунак».
Воля не рабіла пераліку свайго беларускага працоўнага стажу, бо пакуль не думала, ці звяжа сваё жыццё з Літвой назусім.
Блогерка перакананая, што ўжо цяпер беларускія дэмакратычныя сілы павінны думаць пра пенсійнае забеспячэнне, бо за мяжу праз рэпрэсіі выехалі не толькі маладыя асобы:
,,
«Ёсць людзі, якія хварэюць, маюць інваліднасць. Хто іх будзе падтрымліваць? Такія кейсы трэба адсочваць і распаўсюджваць інфармацыю, бо на сёння, калі б я стала інвалідам, я б не ведала, што мне рабіць і куды ісці, ці маю я на штосьці права ў Польшчы ці Літве».
Святар Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Шрамко быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз рэпрэсіі. Цяпер ён жыве ў Літве і атрымлівае беларускую пенсію на беларускую картку. Тры месяцы таму падаў заяву на перавод пенсіі ў Літву, што можна зрабіць згодна з пагадненнем паміж Беларуссю і Літвой адносна выплаты пенсіяў. Тады беларуская пенсія будзе прыходзіць на літоўскі рахунак.
Памер пенсіі ў спадара Аляксандра зусім невялікі – каля 150 еўраў.
,,
«Гэта вынік эканоміі на святарах у Царкве – там традыцыйна паказвалі мінімальны афіцыйны заробак, – адзначае святар. – Для Літвы гэта дробязь, але хоць буду афіцыйна мець статус пенсіянера, а гэта дасць права на медычную страхоўку і пэўныя ільготы, напрыклад, каб паставіць зубныя пратэзы».
Паводле літоўскага заканадаўства, беларускі пенсіянер, які пераязджае ў Літву, спачатку павінен атрымаць дакумент на права жыць у Літве, задэклараваць сваё месца жыхарства, а потым звярнуцца наконт аднаўлення выплаты пенсіі ў «Sodra» (установа, адказная за сацыяльнае страхаванне ў Літве) і падаць заяву ў вольнай форме пра аднаўленне выплаты пенсіі, прызначанай у Беларусі. У заяве трэба ўказаць месца жыхарства ў Беларусі, нумар тэрытарыяльнага аддзялення беларускага Фонду сацыяльнага страхавання насельніцтва, якое выплочвала пенсію, рэквізіты банку і рахунак, на які будзе пералічвацца пенсія ў Літве, а таксама прыкласці дазвол на пражыванне ў Літве, пенсійнае пасведчанне, выдадзенае ў Беларусі (пры наяўнасці). Выплату пенсіі, прызначанай у Беларусі, працягне беларускі Фонд сацыяльнага страхавання насельніцтва праз віленскае аддзяленне «Sodra».
Заяву Аляксандра Шрамка пакуль разглядаюць. Колькі часу можа заняць гэты працэс, святар не ведае, нейкіх дакладных тэрмінаў няма. Агулам атрыманне беларускай пенсіі ў Літве спадар Аляксандр лічыць не найлепшым варыянтам.
Парк Челюскинцев в Минске (Фота: Белсат)
«А раптам пазбавяць грамадзянства? Ці наўпрост пенсіі. Ці там штраф нейкі з пенсіі надумаюць браць, – задаецца пытаннямі святар. – Таму трэба Офісу неяк дабівацца, каб беларусы мелі права хоць на мінімальную сацыяльную пенсію тут. Сярод рэлакантаў не так шмат пенсіянераў, таму пакуль гэтая праблема не такая актуальная, але яна будзе расці з кожным годам».
Беларуска Рыта Гаціх жыве ў Чэхіі 22 гады, мае ўжо даволі вялікі працоўны стаж, але ўсё роўна меншы, чымся ў мясцовых таго ж веку.
«У маім выпадку пенсійныя адлічэнні робіць працадаўца, але адначасова я пракансультавалася, якія ёсць фонды, магчымасці, і ўжо трэці год адкладаю сабе пэўную частку грошай, якія потым будуць маёй пенсіяй у дадатак да дзяржаўнай», – адзначае беларуска.
Каб прэтэндаваць на пенсію, у Чэхіі трэба адпрацаваць 35 гадоў. Сума будзе залежаць ад месца працы, стажу, памеру заробку. У жанчын ёсць надбаўкі за кожнае дзіця, якое яна выхавала. Пенсіі ў Чэхіі звычайна дастаткова, каб заплаціць за кватэру, камунальныя паслугі і на харчаванне. Найбольшыя пенсіі – у людзей, якія працавалі на кіроўных пасадах, атрымлівалі вялікія заробкі.
«Я бачу, што людзі ва ўзросце 50+ больш разлічваюць на дзяржаўную пенсію, а ўжо трыццацігадовыя робяць сабе пенсійныя ашчаджэнні з моманту, як пайшлі працаваць. Маёй дачцэ 20 гадоў, яна працуе і ўжо робіць пенсійныя ашчаджэнні. Я таксама больш разлічваю на сябе, чымся на дзяржаву, але колькі змагу накапіць грошай, не ведаю», – апавядае спадарыня Рыта.
Паміж Чэхіяй і Беларуссю таксама ёсць пенсійнае пагадненне, аднак беларуска не стала пералічваць свайго беларускага працоўнага стажу і дадаваць да чэшскага, бо паехаць на радзіму па дакументы не можа. Паводле нашай суразмоўцы, беларусам варта задумвацца пра пенсіі ў тым ліку за мяжой і ў маладым веку:
,,
«Вядома, добрая ідэя – працаваць да смерці, але невядома, наколькі чалавек фізічна і разумова здолее. І я не магу ўявіць сабе выхавальніцы ў дзіцячым садку, якой 80 гадоў, і не хацела б сустрэць на дарозе 80-гадовага кіроўцу. Таму трэба думаць пра пенсію. У тым ліку і нашым дэмакратычным сілам, бо за мяжу пераязджаюць людзі рознага ўзросту, і ім трэба неяк працягваць жыццё».
Усе беларусы, з якімі мы размаўлялі, спадзяюцца на нейкія дзеянні ад беларускіх дэмакратычных сілаў у развязанні пенсійнай праблемы. Таму з пытаннем пра пенсіі ў Польшчы, куды пераязджае найбольш беларусаў, мы звярнуліся ў службу «Адно акно» сацыяльнага прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінету.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
«Гэта самае распаўсюджанае і важнае пытанне пра пенсіі, але, на жаль, не ўсё так пазітыўна. Цяпер шмат хто жыве за мяжой і атрымлівае пенсіі ў РБ», – адказала аператарка сэрвісу.
Атрымліваць польскую пенсію на гэты момант, паводле «Аднаго акна», у беларусаў магчымасці няма:
,,
«Я ведаю, што распрацоўваюць план для пенсіянераў, але самі разумееце – яшчэ пакуль нічога не ясна».
У службе «Адно акно» параілі звярнуцца з пытаннямі пра пенсіі да юрыстаў на платформе «Legal hub». Мы напісалі туды, і вось што нам адказалі:
«З атрыманнем польскіх пенсіяў цяжка. Ёсць праблема. НДА займаюцца гэтаю тэмай і яе адвакатаваннем у Польшчы. Можна перавесці беларускую пенсію ў Польшчу, але гэта будзе сума беларускай пенсіі, якая будзе выплочвацца проста ў Польшчы. Ёсць магчымасць проста з’ехаць і атрымліваць пенсію на беларускую картку. Але праз некаторы час ФСАН можа папрасіць пацвердзіць, што пенсіянер насамрэч жывы. Дзеля гэтага трэба прыехаць у ФСАН. Не ведаю, ці прыме ён даверанасць».
Пытанні пра пенсіі для беларусаў за мяжою мы задалі прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Вользе Гарбуновай.
,,
«Залежыць, у якой краіне чалавек, якія крокі ён зрабіў, ці ёсць у яго банкаўская картка, які тэрмін дзеяння, ці паведамляў ён пра ад’езд, – адказала прадстаўніца АПК. – Універсальнага рашэння тут няма. Развязанні могуць быць толькі адрасныя. На жаль, шмат людзей, у якіх скончыліся банкаўскія карткі, хутчэй за ўсё, не змогуць атрымліваць беларускай пенсіі».
Сярод варыянтаў дапамогі, якія можа прапанаваць Кабінет, – зварот у фонды і гуманітарныя праграмы ў розных краінах.
«У нас быў кейс рэпрэсаванай пенсіянеркі з Кракава, якая перажыла інфаркт, яна не атрымлівае пенсіі. Мы знайшлі польскія лакальныя арганізацыі, якія падтрымліваюць людзей у сталым веку, у тым ліку беларусаў, – кажа прадстаўніца АПК. – Мы можам прапанаваць арганізаваць персанальны збор, а таксама інструменты салідарнасці ўнутры дыяспары, калі мы талакою падтрымліваем адно аднаго. Гэта можа быць і пошук няцяжкай нефізічнай працы».
Прадстаўніцтва ў сацыяльнай палітыцы АПК нядаўна пачало працаваць над пенсійнаю рэформаю для новай Беларусі.
«На жаль, мы не можам паўплываць на цяперашнюю сітуацыю, аднак мы можам і будзем працаваць над будучыняй, над пакетам рэформаў, якія мы будзем рэкамендаваць дэмакратычным сілам як фундамент», – адзначае Вольга Гарбунова.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1012 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.