Латушка просіць беларусаў дапамагчы з пошукам звестак пра ўкраінскіх дзяцей, вывезеных у Беларусь
27.07.2024, 17:01
podpis źródła zdjęcia
Гэта дапаможа прыцягнуць да адказнасці Лукашэнку і ягоных памагатых.
Намеснік Святланы Ціханоўскай і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку інфармацыі пра ўкраінскіх дзяцей, якіх незаконна вывезлі ў Беларусь.
Павел Латушка. (Фота: скрыншот з відэа)
Сёння ў Беларусь прымусова прывозяцца тысячы дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны – іх фактычна гвалтам адрываюць ад свайго атачэння, народу, культуры, мовы, нагадвае Павел Латушка.
,,
«Быць прымусова перамешчаным, дэпартаваным, расці сярод чужых табе людзей, сярод чужой культуры – гэта глыбокая траўма, якая будзе пераследаваць дзіця ўсё жыццё. І чым даўжэй гэта працягваецца, тым больш сур’ёзныя наступствы для дзіцяці», – зазначае палітык.
Украіна сёння актыўна шукае дзяцей, незаконна вывезеных у Беларусь, і дапамагчы ёй – абавязак грамадзянаў Беларусі, перакананы Павел Латушка. Акрамя таго, інфармацыя пра гэтыя факты дапаможа НАУ ў зборы матэрыялаў для Міжнароднага крымінальнага суду, якія дакажуць датычнасць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі да злачынства – незаконнага вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторыяў.
,,
«Важна разумець, што гэта менавіта Лукашэнка незаконна перамяшчае ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Але любы, хто ў гэтым замешаны, будзе таксама крымінальна датычны да гэтых злачынстваў, – кажа намеснік Ціханоўскай. – Украіна не даруе злачынстваў супраць сваіх дзяцей, міжнародная супольнасць не даруе такіх злачынстваў. Датычныя будуць заўсёды жыць пад страхам крымінальнага пераследу па ўсім свеце».
Адзіны спосаб пазбегнуць адказнасці, паводле палітыка, – паспрыяць вяртанню дзяцей дамоў, у сваю дзяржаву. Таму Павел Латушка звяртаецца да беларусаў з просьбай дапамагчы ў пошуку наступнай інфармацыі: