Школьны клас выйграў «Залаты квіток» на экскурсію ў КДБ! І пачалося...
Вельмі ветлівыя і прыязныя супрацоўнікі КДБ водзяць школьнікаў па кабінетах і распавядаюць пра ўсе сакрэты сваёй службы. У якасці цікавага выпрабавання кадэбісты прапаноўваюць дзецям па чарзе правесці допыт рэальнага вязня.
У галоўных ролях: Ігар Сігоў, Кася Новая, Андрэй Каралевіч, Яўген Басалай, Аляксандр Тарасенка, Аліса Грачова, Марта Грабовецка, Міхась Зуй.
Рэжысёр: Андрэй Кашперскі