Праз недахоп месцаў у турмах кіраўніцтва загадвае АМАПаўцу забраць затрыманых на акцыі пратэстоўцаў да сябе дадому на 15 содняў. Пакой дзяцей АМАПаўца пераўтвараецца ў камеру, ванны пакой – у месца допытаў, двор каля дому – у месца шпацыру зняволеных.
У галоўных ролях: Андрэй Новік, Валянціна Гарцуева, рэпер ANGST, Алесь Шэдаў, Глеб Ільдаравіч, Міхась Зуй.
Рэжысёр: Андрэй Кашперскі