За месяц эканоміка Беларусі прыдбала 4 тысячы новых работнікаў


Белстат паведаміў, што ў лютым у эканоміцы былі занятыя 4,144 млн асобаў. Гэта на 4000 болей, чымся ў студзені. Аднак у параўнанні з папярэднім годам сітуацыя пагоршылася.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: BelarusTractors_official / Telegram

У лютым у Беларусі былі 4,132 млн занятых, падлічыў Нацыянальны статыстычны камітэт. За месяц гэты паказнік вырас на 4000. Аднак у параўнанні з леташнім лютым занятых у эканоміцы паменела на 39,5 тыс.

У студзені працаўнікоў было 4,129 млн, што на 43,8 тыс. меней год да года. Сярэдняя колькасць занятага насельніцтва цягам мінулага года – 4,152 млн асобаў, гэта на 62 100 меней, чымся пазалетась.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, што дазваляе павялічваць ліміт звыштэрміновых працаў і працаў у выходныя дні. Эканамістка Настасся Лузгіна растлумачыла гэтую пастанову тым, што ў Беларусі скарачаецца лік асобаў, занятых у эканоміцы, хаця планы на павелічэнне ВУП сёлета суперсмелыя (прагназуецца рост эканомікі на 3,8 %).

Галоўная прычына дэфіцыту кадраў – эміграцыя беларусаў. З краіны з’язджаюць найперш асобы працаздольнага веку. Раней у МУС паведамілі, што Беларусь пасля 2020 года пакінулі больш за 200 тыс. чалавек.

Аналітыка
Калі з краіны з’язджаюць людзі, з гэтым трэба нешта рабіць. Якую міграцыйную палітыку прапануе новая Канцэпцыя
2024.01.26 13:51

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў