«Тудаўляне хочуць быць беларусамі». Размова са Змітром Панкаўцом


Вынікі тыдня ў перадачы «Размова» Усевалад Сцебурака падводзіць з намеснікам рэдактара газеты «Наша ніва» Змітром Панкаўцом.

Спадары пагутарылі пра ўжыванне моцнага алкаголю жыхарамі краіны, пра пакрыццё насельніцтвам затрат на аказанне паслуг ЖКГ, пра будаўніцтва сцяны паміж Мексікай і ЗША, пра супрацьстаянне Navi і PRA-вакацыя ў фінале конкурсу «Еўрабачанне», а таксама абмеркавалі іншыя навіны.

Апрача шэрагу агульнакраінавых падзеяў,  Зміцера Панкаўца ўразіла петыцыя малой этнаграфічнай групы, якая пражывае ў Цвярской вобласці Расеі. Тудаўляне, як яны завуцца, пішуць Пуціну, каб іх лічылі беларусамі.

Панкавец адзначае, што русіфікацыя, якая цягнулася на Цвершчыне на 200 гадоў даўжэй, чым у нас, у Беларусі, не прывяла да поўнай асіміляцыі, і есць людзі, які вызнаюць сябе беларусамі і захавалі ў сваёй гаворцы элементы беларускае мовы.

Падрабязней пра нашу Цвершчыну ды іншае – у «Размове Сцебуракі».