«Еўрабачанне-2017»: едзе Navi!

video

Фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні «Еўрабачанне-2017» прайшоў сёння ў Менску. У выніку галасавання перамог беларускамоўны гурт NAVI

NAVI з песняй «Гісторыя майго жыцця» набралі найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы. Па выніках галасавання гледачоў яны атрымалі пятае месца, першае было за дуэтам «PROвокация». Аднак дзякуючы старшыні журы Валерыю Дайнэка, калектыў атрымаў перавагу ў агульным заліку.

NAVI – адзіныя, хто спяваў на адборы па-беларуску. Дзякуючы гурту, за ўсю гісторыю «Еўрабачання» ў Кіеве ўпершыню прагучыць беларускамоўная кампазіцыя.

Выканаўцаў Ксенію Жук і Арцёма Лук’яненка падтрымалі шматлікія фанаты і вядомыя беларусы. Так спартовец і адзін з удзельнікаў Brutto Віталь Гуркоў напісаў пра ўдзельнікаў Navi у Instagram.

 

Naviband поўным складам сыграюць некалькі сваіх гітоў і зусім новую песню, якая ўвойдзе ў будучы альбом ужо праз тыдзень 28 студзеня ў рамах праекту Belsat Music Live. Пачатак а 20:30. 

Летась NAVI таксама спрабавалі трапіць на «Еўрабачанне» з кампазіцыяй «Гэта зямля», але занялі 4-ае месца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары