З Беларусі эвакуявалі журналіста Юрыя Дзяшука


Юрыя Дзяшука, журналіста, на якога завялі крымінальную справу пасля асвятлення працэсу Вітольда Ашурка, эвакуявалі з Беларусі, піша ў сваім Facebook Андрэй Стрыжак.

Юрый Дзяшука.
Фота: facebookпераслед,крымінальны пераслед,BYSOL,журналіст

Журналіст Юрась Дзяшук больш за год таму стаў падазраваным па крымінальнай справе аб «злосным хуліганстве». Яе завялі пасля таго, як прысутныя на судзе над Вітольдам Ашуркам сталі крычаць «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!» пасля вынясення прысуду. Дзяшук асвятляў той працэс.

Сузаснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў пра вываз з Беларусі Дзяшука. Паводле прадстаўніка фонду, эвакуацыя журналіста стала адной з самых складаных эвакуацыяў апошніх часоў:

«Юрась прайшоў вельмі складаны і пакручасты шлях разам са службай эвакуацыі фонда BYSOL. Сёння я шчаслівы сказаць што ўсё атрымалася», – паведамляе Андрэй Стрыжак.

BYSOL таксама звяртаецца за падтрыманнем дзеля таго, каб працягнуць сваю дзейнасць. Раней фонд вывез з Беларусі фігурантаў крымінальных справаў публіцыста Севярына Квяткоўскага, журналістку Іну Сіудзінскую, актывіста Паўла Батуева.

Артыкулы
«Мама прасіла – хлопцы, не лезьце ў палітыку, пазабіваюць. Як у ваду глядзела». Размова з братам Вітольда Ашурка
2021.12.26 07:35

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў