Жыхары вёскі Якімава Слабада скардзяцца, што Светлагорскі цэлюлозна-картонны камбінат, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах, забруджвае паветра і ім «няма чым дыхаць».
Людзі ўжо звярталіся да мясцовага чынавецтва з просьбай вырашыць праблему. Як паведаміла журналістка Ларыса Шчыракова, сёння ў вёску павінен быў прыехаць намеснік міністра аховы здароўя, менавіта таму мясцовыя сабраліся на стыхійны пікет.
Сярод асноўных скаргаў вяскоўцаў – непрыемны пах, які ідзе з камбіната і выклікае, паводле словаў людзей, боль у горле і кашаль, а ў некаторых нават ішла кроў з носа. Патрабаванні – забяспечыць пастаянны экалагічны кантроль за прадпрыемствам і мінімізаваць шкодныя выкіды.
Падрабязнасці – у стрыме Ларысы Шчыраковай.
Opublikowany przez Ларыса Шчыракова Czwartek, 4 stycznia 2018
***
Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы пабудавалі па беларуска-кітайскай інвестыцыйнай дамове. Генпадрадчык – кітайская карпарацыя САМСЕ.
Пабудаваць яго збіраліся яшчэ ў 2015 годзе. У 2017-м пасля працяглых спрэчак кітайскія падрадныя арганізацыі пачалі замену забракаванай кабельнай прадукцыі.
На 7 лістапада прызначылі адкрыццё завода. У лістападзе два разы з’яўлялася неафіцыйная інфармацыя, што прадпрыемства наведае Аляксандр Лукашэнка, аднак гэтага не адбылося. Аб запуску новага завода ў Светлагорску Кітай адрапартаваў у гэтым снежні.
ІІ, belsat.eu