Жарт пра выйгрыш у латарэю павярнуўся ў праўду


Жыхарка Вялікай Брытаніі вырашыла пажартаваць над сваім мужам, і паведаміла, што нібыта выйграла ў латарэю. А праз тры тыдні сапраўды стала ўладальніцай вялізнай сумы грошай.

Яшчэ ў жніўні 28-гадовая Шарлот Пэрт з гораду Уіттлсі, графства Кэмбрыджшыр распавяла свайму мужу, што нібыта выйграла ў латарэю 250 тысячаў фунтаў стэрлінгаў. Насамрэч гэта быў жарт, піша The Guardian. Але раптам праз тры тыдні жанчыне сапраўды пашанцавала і яна выйграла мільён фунтаў. Вось толькі гэтым разам муж катэгарычна адмаўляўся паверыць словам сужонкі.

Мы часта жартуем адзін над адным, – распавёў для выдання муж Шарлот. Калі яна мне казала пра чарговую ўдачу ў латарэю, проста не паверыў і адклаў слухаўку.

Але скрыншот пра выйгрыш, які ён атрымаў пазней, пераканаў мужчыну, што гэта праўда.

Сям’я плануе за атрыманыя ад выйгрышу грошы набыць вялікі дом з асобнымі пакоямі для дзяцей.

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары