Затрыманыя анархісты-ўдзельнікі маршу недармаедаў у Менску


30 анархістаў затрымалі людзі ў цывільным на вуліцы Веры Харужай пасля заканчэння маршу недармаедаў. 

Затрыманых павезлі ў Цэнтральны РАУС.

Затрыманні адбываліся брутальна. Анархісты паспелі сесці ў тралейбус № 37, але на наступным прыпынку “Белая вежа” рух тралейбуса перагарадзілі чатыры мікрааўтобусы. З іх выйшлі людзі ў цывільным, уварваліся ў тралейбус і пачалі затрымліваць актывістаў.

Любоў Лунёва, журналістка belsat.eu стала сведкай затрымання. Яна паведамляе, што дзяўчат з тралейбуса хапалі за валасы, цягнулі па асфальце, па бардзюрах. Актывістаў хапалі і запіхвалі, кідалі ў мікрааўтобусы.

Людзі спрабавалі бараніць, прасіць не затрымліваць дзяўчат і хлопцаў. На гэта АМАПаўцы адрэагавалі адбіраннем і біццём мабільных тэлефонаў у тых, хто спрабаваў здымаць жорсткае затрыманне і выкладаць у сеціва.

Глядзі таксама
Каментары