Замежная мова зніжае эмацыйнасць падчас вырашэння этычных праблемаў


Да такой высновы прыйшлі амерыканскія псіхолагі, якія вывучалі спецыфіку «маральнага выбару» на роднай мове і на замежнай.

Навукоўцы высветлілі, што людзі радзей кіруюцца маральнымі прынцыпамі і часцей схіляюцца да крытэраў карыснасці, калі робяць «маральны выбар», размаўляючы на замежнай мове. Даследаванне апублікаваў часопісе «Psychological Science».

З даследавання вынікае, што людзі, якія размаўляюць на замежнай мове, прымаюць больш карысныя і лагічныя маральныя рашэнні. Такія дзеянні навукоўцы тлумачаць маральным эфектам замежнай мовы (англ. Moral foreign-language effect). Паводле навукоўцаў, выкарыстанне замежнай мовы вядзе да кагнітыўнай перагрузкі: неабходнасць сканцэнтравацца на правільным выкарыстанні мовы прыводзіць да таго, што некаторыя іншыя кагнітыўныя функцыі запавольвацца і ў выніку зніжаецца эмацыйнасць.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў