Загінулая ў гандлёвым цэнтры – прадавачка, якая пайшла па набыткі


Пасля здарэння ў ГЦ «Еўропа». Фота twitter.com/sergei_nick

Загінулая ўвечары 8-га кастрычніка ў гандлёвым цэнтры «Еўропа» ў Менску – працаўніца адной з крамаў. Яна адлучылася з працоўнага месца, каб купіць калготкі.

Гэткую інфармацыю падаў дзяржаўны тэлеканал АНТ.

Паводле апошняй інфармацыі, мянчук 1998 года нараджэння, прыстойна апрануты, зайшоў у гандлёвы цэнтр з футаралам для гітары і бензапілой. На яго ніхто не звярнуў увагі. Завёўшы бензапілу, ён накінуўся на дзяўчыну, прычыняючы цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна памерла. Затым дастаў з футарала сякеру і пачаў пагражаць навакольным. Траўмы атрымала яшчэ адна дзяўчына.

Міліцыянты затрымалі нападніка пры дапамозе ахоўнікаў гандлёвага цэнтру.

Матывы злачынства пакуль не вядомыя.

МЯ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары