Сведка нападу ў ГЦ «Еўропа»: Была велізарная лужына крыві


Адна з наведніц гандлёвага цэнтру «Еўропа», дзе сёння быў здзейснены напад на пакупнікоў, у сацыяльных сетках падзялілася падрабязнасцямі інцыдэнту.

«Я абедала ў кавярні «Планета піцца», потым пачуліся крыкі па ўсім гандлёвым цэнтры «Еўропа» і быў чутны гук бензапілы. Спачатку ў кавярні не зразумелі, што адбываецца, але потым афіцыянткі ўбачылі, як каля ўваходу ў кафэ, была забітая жанчына, паднялася паніка«, – напісала сведка.

Паводле відавочцы, наведнікі кавярні хацелі зачыніць усе дзверы, але не паспелі – мужчына ў масцы і з сякерай зайшоў у кафэ. Ён ударыў адну наведніцу сякерай па плячы. Адзін мужчына схапіў вялікую вешалку для адзення і пайшоў на забойцу. Тады мужчына ў масцы развярнуўся і проста сышоў.

«Пасля таго як ён пайшоў, мы замкнулі ўсе дзверы і чакалі прыезду міліцыі і хуткай дапамогі. На нападніку была аранжавая маска або адзенне, але дакладна я не магу сказаць. Калі ён да нас зайшоў, ён быў з сякерай. Побач з уваходам у кавярню ляжаў труп жанчыны і была велізарная лужына крыві. У той жанчыны, што абедала ў кафэ, быццам бы не моцна вялікая траўма была, яна размаўляла, прасіла, каб хуткая як мага хутчэй прыехала», – распавяла дзяўчына.

МЯ, паводле nn.by

Стужка навінаў