За выходныя ў Беларусі патанулі 7 асобаў


За апошніх два дні ў Беларусі патанулі 7 асобаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

«У Беларусі за 12-13 жніўня зарэгістравана 7 утапленняў. Ахвярамі вады ў тым ліку сталі два дзіця», – заявілі ў прэс-службе міністэрства.

У Гарадскую клінічную больніцу хуткай медычнай дапамогі Менску ў выходныя з цеплавымі ўдарамі былі шпіталізаваныя тры чалавекі: у суботу 18-гадовыя хлопец і дзяўчына, у нядзелю – адна жанчына.

Выходныя ў Беларусі выдаліся спякотнымі. Тэмпература паветра дасягала 28-34 градусаў, месцамі па Берасцейскай вобласці было плюс 35. На гэтым тыдні спякота трохі сыдзе.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары