Блокпост «Грозны». Цяпер рэпартаж пра Данбас можна прагледзець цалкам на belsat.eu


Прэм’ера на «Белсаце»!

12 лютага 2015 г. Цёмны і сыры падвал. Усё ў ліпкім цыгарэтным дыме. Па тэлеку навіны «Наваросіі». Дзіма ціснецца да сцяны і трымаецца за штаніну Міколы. 

У галаве пуста. Мой асабісты сусвет звузіўся да думак пра дзяўчыну і дзяцей, якія калісьці паявяцца. Дзіўна, што ў гэты момант у галаву не прыйшлі думкі пра Бога. Відаць, і ў акопах бываюць атэісты.

На вуліцы – выбухі. Страляе танк. Галоўнае, каб не пайшла пяхота, бубніць Ваха. «Ты верыш у Бога? – пытаю Івана. – Без фанатызму. Веру, як і ўсе. Тут па-іншаму ніяк».

«Мангуст! Мангуст! Прыём!», – рыпіць рацыя. Усе ў броніках. Аўтаматы пад рукой. Абстрэл доўжыўся з тры гадзіны. Камандзір блокпаста вядзе нашую здымачную групу ў бліндаж. Да высоткі (бліндаж на ўзвышшы) – 400 метраў. «Тут бяспечна», – кажа Ваня, якога ўсе клічуць Грозны.

Праз гадзіну пачынаецца страляніна. Стракоча вельмі блізка. Рацыя не працуе. Заснуць немагчыма. А трэцяй уначы даводзіцца вылезці на вуліцу і схадзіць у прыбіральню на каленях.

Раніцай патэлефанавалі з рэдакцыі. Акурат у гэты момант па нас пачалі страляць. Жыццё ўратавалі мяшкі з пяском, якія былі побач.

Прэм’ера на «Белсаце» адбылася 17 красавіка а 22:30. Цяпер вы можаце глядзець рэпартаж на нашай старонцы.

Глядзіце таксама: цыкл украінскіх рэпартажаў «Белсату»

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары