За танцы на даху аўтамабіля – пазбаўленне правоў і штрафы


Гісторыя з аўтавечарынкай здарылася 21 красавіка. Мінакі паскардзіліся супрацоўнікам ДАІ, што па горадзе разʼязджае «БМВ», на капоце і даху якога танчаць пасажыры. Праваахоўнікі затрымалі кампанію на вуліцы Дзяржынскага. Танцоры – двое хлопцаў і дзяўчына – былі нападпітку.

У дачыненні да ўсіх удзельнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы. Цвярозага кіроўцу, які не зʼявіўся на разгляд справы ў вызначаны час 14 траўня, пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь і пазбавілі права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 2 гады. Ягоных пасажыраў асудзілі за хуліганства.

ДР, belsat.eu паводле gaibrest.by

Стужка навінаў