За содні менскія даішнікі дапамаглі 60 кіроўцам


Дапамога кіроўцам

У складаных умовах надвор’я супрацоўнікі ДАІ дапамагаюць кіроўцам.

За мінулыя содні дапамогу аказалі 60 кіроўцам у Менску, паведамляе сайт Упраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму. З 5 студзеня праца ведамства арганізаваная так, каб дапамагаць уладальнікам аўтаў, якія трапілі ў складаную сітуацыю.

«У горадзе выстаўленыя дадатковыя экіпажы ДПС, якія нясуць службу па наглядзе за дарожным рухам, забяспечваюць праезд грамадскага транспарту да прыпынкаў, перашкаджаюць узнікненню затораў і аварыйных сітуацый, суправаджаюць калоны снегаўборачнай тэхнікі», – адзначаецца на сайце ДАІ.

Напрыклад, супрацоўнікі ДАІ дапамаглі кіроўцу зняць прабітае кола і адвезлі яго на шынамантаж, а таксама завезлі дадому дзяцей менчука, аўта якога «замерзла» і не заводзілася.

У складаных умовах надвор’я ДАІ рэкамендуе паклапаціцца аб спраўнасці сваіх аўтаў, ня выконваць рэзкіх манеўраў на дарозе, не перавышаць хуткасць і захоўваць дыстанцыю, прышпільвацца, быць пільнымі побач з пешаходнымі пераходамі.

Чытайце таксама:

• ДАІ падала ў суд на адміністратара пабліку з «УКантакце»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў