«За 25 хвілінаў засудзілі дваіх журналістаў»


Берасцейскі абласны суд пакінуў без зменаў пастанову аб спагнанні штрафу з незалежных журналістаў Алеся Ляўчука і Тамары Шчапёткінай.

Незалежны журналіст з Берасця Алесь Ляўчук будзе вымушаны заплаціць 6 млн. рублёў за г. зв. «незаконны выраб і распаўсюд СМІ». «За 25 хвілінаў засудзілі двух журналістаў. Вынік быў чаканы», – сказаў Алесь Ляўчук у размове з belsat.eu.

Журналістка Тамара Шчапёткіна з гораду Бяроза атрымала штраф у памеры 4,5 млн. рублёў. У пастанове аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за подпісам бярозаўскай суддзі Наталлі Вакульчык указваецца, што яна прыцягнута да адказнасці за супрацу з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі.

Сёлета за працу без акрэдытацыі былі аштрафаваныя некалькі журналістаў-фрылансераў.

Журналіст размаўляў з людзьмі на вуліцы. Паводле ўладаў – «незаконна вырабляў СМІ»

Журналістам зноў намагаюцца заткнуць рот

Журналістку Марыну Маўчанаву хочуць засудзіць «за выраб і распаўсюд» сваіх артыкулаў

У Слоніме «паяюць» новую адміністрацыйную справу на Алеся Залеўскага

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў