Яшчэ адзін пратакол за супрацу з «Белсатам»


8 сакавіка незалежную журналістку Ларысу Шчыракову выклікалі ў міліцыю і склалі пратакол «за незаконны выраб прадукцыі СМІ».

Пратакол склаў начальнік аддзелу аховы правапарадку Цэнтральнага РАУС падпалкоўнік Юрый Панін, паведаміла журналістка.

Ларысу Шчыракову вінавацяць у тым, што на сайце «Белсату» міліцыянты быў знойдзены матэрыял ад 13 студзеня пра павышэнне падаткаў для прадпрымальнікаў, які паводле версіі міліцыі, зрабіла Ларыса Шчыракова
Апытаныя сілавікамі прадпрымальнікі пацвердзілі, што менавіта Шчыракова брала ў іх інтэрвю, такім чынам журналістку будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАР РБ. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле штраф 50 базавых велічынь або дзевяць мільёна рублёў.

Журналістка лічыць, што не ў чым не вінаватая. «Пра які незаконны выраб прадукцыі СМІ можа весціся гаворка, калі Канстытуцыя мне дае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю? Гэта, першае, другое – набліжаюцца выбары, у краіне цяжкі эканамічны крызіс – трэба заткнуць рот незалежным журналістам каб не асвятлялі гэтыя падзеі ды з’явы» – упэўненая Ларыса Шчыракова.

Раней за супрацу з Белсатам ужо судзілі Алеся Залеўскага, Марыну Малчанаву і Алеся Ляўчука. Улады з дапамогай КДБ, міліцыі і судоў пераследуе незалежных журналістаў па ўсей краіне. Ужо было складзена больш за дваццаць адміністрацыйных пратаколаў. На мінулым тыдні ўжо другі раз судзілі Журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну, якая даведалася пра ўласны суд праз смс, але не была на яго дапушчаная і дагэтуль не атрымала рашэння суда.

13 сакавіка ў Іванава за супрацу з «Рыдыё Рыцыя» будуць судзіць журналістку Іну Хоміч. Пры гэтым міліцыю не колькі не бянтэжыць факт, што спадарыня Хоміч з’яўляецца штатнай журналісткай газеты «Берасцейскі кур‘ер »

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў