Як жонка былога кіраўніка БТ шыла бел-чырвона-белы сцяг у Нью-Ёрку


Удава Генадзя Бураўкіна распавядае «Белсату» пра гісторыю кахання, прыход да беларушчыны, боршч з катлетамі ды працу мужа ў ААН.

Юлія Бураўкіна ўзгадвае, што іншых хлопцаў цікавілі піва ды футбол, а Генадзя – літаратура. З ім было цікава. Праўда, ейныя бацькі захаплення не падтрымлівалі, бо абраннік паходзіў з вёскі. Але гэта маладым не перашкодзіла.

Пасля шлюбу спадарыня Юлія кінула працу ў выдавецтве і вырашыла цалкам прысвяціць сябе сям’і. Але праз некаторы час зразумела, што праз гэта пачуцці мужа пачалі… астываць. І вярнулася ў вір прафесійнага жыцця.

Пасля таго, як Генадзя Бураўкіна знялі з пасады кіраўніка Белтэлерадыё за падтрымку дэмакратычных сілаў, яго адправілі ў «ганаровую ссылку» – у Нью-Ёрк, пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН.

Пра гісторыю з бел-чырвона-белым сцягам глядзіце ў праграме «Мова нанова» (відэа вышэй).

Праграма «Мова нанова» выходзіць на «Белсаце» па нядзелях а 18:20.

Глядзець іншыя выданні «Мова нанова»

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў