Як даўганогая спрытушка давяла, што ёсць порах у беларускіх парахаўніцах


Жанчына стаяла агаломшаная, аўтаматычна цярэбячы пальцы на рукох. Яе грудзі, сціснутыя службоваю ўніформаю, высока ўздымаліся ад пачашчанага дыхання. Кабета не магла знайсці адпаведных словаў у адказ на маю беларускую мову.

Хвіліну таму я зайшоў у метро і запытаўся ў кантралёркі па-беларуску, як найхутчэй патрапіць на вуліцу Маскоўскую. Кабета адразу ж змянілася з твару, пачырванела, і я ў думках ужо нацягваў нябачны панцыр, які б дапамог мне справіцца са звыклым: «Гаварыце нармальна! Я ні панімаю».

Расхваляваная не на жарты маладзіца расшпіліла верхні гузік белай блузкі пад спінжаком, прыадкрыўшы сваю далікатную шыю. Ад яе зграбнай постаці пырскала прыгажосцю і свежасцю.

«Даўганогая спрытушка, – ацаніў я. – Шкода, што мазгоў затое, пэўна, няма».

Працяг гісторыі чытайце ў рубрыцы «Шуканні Шукеловіча» ў раздзеле «Аўтарскія праекты».

Віктар Шукеловіч для belsat.eu

Стужка навінаў