«Я размаўляю па-беларуску!» Відэаролік «Белсату» да Міжнароднага дня роднай мовы


21 лютага ў свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыя бярэ пачатак з 2000-га года, свята было заснаванае на Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКО.

Імпрэзы, прысвечаныя беларускай мове, ладзяцца ўвесь гэты тыдзень. Брыфінг 18 лютага прэс-сакратар МЗС праводзіў цалкам на беларускай мове, а 19 лютага вонкавапалітычнае ведамства адсвяткавала Міжнародны дзень роднай мовы. Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў нядзелю ладзіць Агульнанацыянальную дыктоўку, у Менску яна адбудзецца ў офісе арганізацыі аб 11-й. У «Арт-сядзібе» у межах свята ўвечары 21 лютага пакажуць спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў».

Менавіта 21 лютага стала Міжнародным днём роднай мовы, таму што ў гэты дзень у 1952-м годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў