Выбух у дзіцячым садку ў Кітаі


7 чалавек загінулі і каля 60 пацярпелі ў выніку выбуху ў дзіцячым садку на ўсходзе КНР. Паводле мясцовай паліцыі, сярод пацярпелых ёсць жанчыны і дзеці, паведамляе bbc.com.

Выбух прагрымеў у дзіцячым садку ў раёне Фэнсянам, што ва ўсходняй правінцыі Цзянсу.

Мясцовыя медыі пішуць, што выбух прагрымеў каля 17 паводле мясцовага часу, калі бацькі забіралі дзяцей.

Кітайскае інтэрнэт-выданне «Sohu» паведамляе, што ў сталоўцы дзіцячага садка мог выбухнуць газ.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары