Вярхоўная Рада Украіны забароніць камуністычную ідэалогію


Да 9 траўня парламент прыме пакет дэкамунізацыі, заявіў міністр юстыцыі Украіны Паўло Пятрэнка ў эфіры «5 каналу».

«Парламент у бліжэйшы час, да 9 траўня, прыме пакет па дэкамунізацыі. Гэта тое, што мы павінны былі зрабіць 20 гадоў таму. Але менавіта ў гэтага парламенту, я перакананы, ёсць палітычная воля і дастатковая колькасць галасоў, каб паставіць адну кропку раз і назаўжды ў гэтым камуністычным шлейфе, які Украіна цягнула за сабою 20 гадоў», – сказаў міністр.

Сёлета Кабінет міністраў Украіны прапанаваў Радзе зрабіць 8 траўня Днём памяці і прымірэння, вызначыць прававы статус удзельнікаў барацьбы за незалежнасць Украіны ў ХХ стагоддзі ды адкрыць доступ да архіваў рэпрэсіўных органаў «камуністычнага таталітарнага рэжыму» за 1917–1991 гг.

ЮВ, паводле 5.ua

Глядзі таксама
Каментары