Віцебскі вулічны мастак стварыў графіці з заклікам пераасэнсаваць сваю сістэму каштоўнасцяў


На адным з хлявоў мастак «Ура» намаляваў графіці з героямі кінастужкі «Індзіана Джонс».

Паводле задумы мастака, замест унікальнай рэліквіі – святога каўчэга, кінагероі нясуць штосьці накшталт рухавіка, які сімвалізуе матэрыяльныя каштоўнасці, якія выцеснілі духоўныя.

Графіціст заклікае пераасэнсаваць сваю сістэму каштоўнасцяў і замест матэрыяльных арыентыраў заняцца пошукамі свайго святога каўчэга.[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”18293″ img_size=”large”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле news.vitebsk.cc

Стужка навінаў