Віцэ-прэзідэнт ЗША заявіў пра гатовасць уладаў Украіны даць Данбасу асаблівы статус


Віцэ-прэзідэнт ЗША Джоўзэф Байдэн заяўляе пра гатоўвасць украінскіх уладаў надаць асаблівы статус Данбасу. Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Савеце па міжнародных адносінах у Нью-Ёрку.

«Калі ты кажаш, што Данбас мае атрымаць спецыяльны статус і ты збіраешся замацаваць гэта ў Канстытуцыі, гэта ўсё роўна што сказаць: »Тэхас будзе мець спецыяльны статус, таму што мы хацелі б, каб Мексіка мела больш уплыву ў Тэхасе, і мы збіраемся правесці гэта праз Кангрэс ЗША«. Гэта вельмі складаны крок, які яны (украінскія ўлады) пагадзіліся распачаць. Я перакананы, што яны гэта зробяць», – сказаў Байдэн.

Відэа з выказваннем Байдэна апублікавала на расейскай мове Украінская служба «Голасу Амерыкі».

Глядзіце яшчэ >>> Яна абрала вайну, а не каханне… Фільм пра дакументалістку, якая паехала на Данбас 

«Мяне бралі, як мафіёзі» – мянчук скардзіцца на міліцыянтаў, якія збілі яго праз майку батальёну «Данбас»

Апошняе інтэрв’ю ўкраінскага опернага спевака, які загінуў на Данбасе (ЭКСКЛЮЗІЎНАЕ ВІДЭА)

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін адмаўляе, што Францыя і Нямеччына прымушаюць Украіну прыняць закон аб мясцовых выбарах і наданню Данбасу асаблівага статусу.

14 верасня міністр замежных спраў Францыі Жан-Марк Эро на сумесным з Клімкіным і міністрам замежных спраў Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам брыфінгу заявіў пра неабходнасць прыняцця Вярхоўнай Радай законапраекту аб мясцовых выбарах і наданні асаблівага статусу Данбасу.

МЯ, паводле ukranews.com, ukrainian.voanews.com

Стужка навінаў