«Мяне бралі, як мафіёзі» – мянчук скардзіцца на міліцыянтаў, якія збілі яго праз майку батальёну «Данбас»


Сваю гісторыю працаўнік менскага банку Андрэй Рабцаў змясціў у «Фэйсбуку» і збіраецца дабіцца яшчэ большага розгаласу, у тым ліку праз заявы ў міліцыю і пракуратуру.

Андрэй ужо зняў пабоі на целе і сустрэўся з міліцыянтам, які два дні таму кіраваў уварваннем спецназу ў ягоную кватэру.

«Пагражаў, што здасць мяне КДБ, але я не спынюся, бо ні ў чым не вінаваты», – кажа Андрэй Рабцаў.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Андрэй Рабцаў. Фота з сацыяльных сетак[/vc_column_text][vc_column_text]Вось што малады чалавек паведаміў пра інцыдэнт, які адбыўся 12-га ліпеня.

«Якраз быў поўдзень але я ляжаў яшчэ ў ложку, адпачываў, бо напярэдадні ўвечары прыехалі з Украіны, са Львова, адпачывалі там з жонкай. Раптам званок у дзверы. Пакуль падняўся, першай падышла мая маці і з кімсьці ўжо пачала размаўляць праз дзверы тамбура.

Я надзяваю майку і не гледзячы ў вочка адкрываю дзверы. А чаго мне было баяцца? Я ж нічога не парушаў, акрамя штрафаў ДАІ ніякіх праблем з законам.

І тут са словамі «Працуем!», «Усім легчы!» у кватэру ўрываюцца чацвёра ў чорнай вопратцы і ў масках, з маленькімі шчытамі, з аўтаматамі. Класічнае «маскі-шоў». Нібыта мафіёзі Пабла Эскабара прыйшлі арыштоўваць.

Кінулі на падлогу, скруцілі, некалькі разоў ударылі ботамі па спіне і руках. Не прадставіліся, нічога не тлумачылі, санкцыі на ўрыванне не паказвалі. Потым паднялі, убачылі на мне майку батальёну «Данбас» і пачаліся допыты.

Вёў допыты пяты, у цывільным, нейкі Лапцеў з Ленінскага РУУС, як я потым даведаўся. Малады, дзёрзкі. Пачаў казаць на мяне, што я нібыта ваяваў і буду мець справы з КДБ. Я гэта зняпраўджваў, тады пачалі хадзіць па кватэры, нібы ператрус рабіць. Убачылі ў кватэры чорна-чырвоны сцяг УПА і зноў пачалося: вайна, КДБ, пыталіся пра нейкага Сяргея, які ў мяне ніколі не пражываў.

Скончылася ўсё тым, што ўсё ж сышлі, сказаўшы «да пабачэння», але гэтак нічога і не патлумачылі. Таму я гэта так не пакіну, бо лічу такое ўварванне цалкам незаконным. Атрымліваецца, могуць без аніякіх падстаў, без дазволу пракуратуры ўварвацца, збіць, і для іх не будзе ніякіх наступстваў?» – абураецца Андрэй Рабцаў.

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Цішотка батальёну «Данбас». Фота з сацыяльных сетак[/vc_column_text][vc_column_text]У той жа дзень Андрэй напісаў заяву ў Ленінскі РУУС з просьбай знайсці тых міліцыянтаў, які ўварваліся ў ягоную кватэру і, як ён кажа, збілі яго. Андрэў Рабцаў ужо зняў у лякарні атрыманыя цялесныя пашкоджанні – тры вялікія сінцы на спіне і сляды на руцэ ад спробаў надзець на яго кайданкі. У Ленінскім РУУС пацярпелы сустрэўся з міліцыянтам, які кіраваў дзеяннямі «маскі-шоу». Паводле Андрэя, замест выбачэнняў той папярэджваў яго, што калі будзе варушыць гэтую гісторыю, ім зоймецца КДБ.

Што стала прычынай уварвання супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру Андрэя Рабцава? У Ленінскім РУУС інцыдэнт не каментуюць.

«Званіце прэсаваму сакратару гарадской міліцыі», – сказаў начальнік Ленінскага РУУС Максім Свірыд карэспандэнту радыё «Свабода».

Атрымаць тлумачэнне ад прэсавага сакратара Менскай гарадской міліцыі пакуль не ўдалося.

Андрэй Рабцаў на гэты конт мае адну версію – міліцыя дзейнічала па наводцы памежнікаў. «Мы з жонкай ехалі з Украіны аўтобусам. Я быў у гэтай жа майцы з сімволікай батальёну «Данбас». Відаць, памежнікі яе пабачылі і паведамілі, куды трэба. Ну, а тут неадкладна пачаліся «прафілактычныя дзеянні», – мяркуе Андрэй Рабцаў.

Адносна батальёну »Данбас» мянчук кажа, што насамрэч не мае да яго ніякага дачынення, як і да іншых добраахвотніцкіх фармаваньняў ва Украіне, а майка – толькі сувенір са Львова, як і сцяг УПА.

«Што ж да ўласных меркаванняў, дык я на баку тых, хто выступае за адзіную Украіну, супраць сепаратызму і ад гэтых поглядаў не адмаўляюся», – прызнаецца Андрэй Рабцаў.

Паводле Андрэя, учора ў інтэрнэце ён ужо атрымаў зняважлівыя і пагрозлівыя допісы ў свой бок.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Пабоі на целе Андрэя Рабцава. Фота з сацыяльных сетак[/vc_column_text][vc_column_text]У якіх выпадках міліцыя мае права ўварвацца ў ваш дом і ці не быў парушаны закон у выпадку ўварвання ў кватэру менчука Андрэя Рабцава?

Паводле старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэту Алега Гулака міліцыянты сапраўды маюць права пранікнуць у кватэру грамадзяніна без санкцыі пракурора, але толькі калі ідзе пераслед злачынцаў, а таксама ў выпадках, звязаных з тэрарыстычнай пагрозай. Але і гэтыя дзеянні абмежаваныя пэўнымі патрабаваннямі, за якія нельга пераходзіць, мяркуе праваабаронца.

«Па факце такога ўварвання ў любым выпадку трэба скласці дакумент, у якім у тым ліку мусіць быць патлумачаная прычына ўварвання. Проста сысці, сказаўшы «да пабачэння», нельга. Гэта ўжо парушэнне закону. Па-другое, падчас дзеянняў трэба выконваць нормы, звязаныя з абыходжаннем з грамадзянамі. Калі чалавеку нанесеныя цялесныя пашкоджанні, гэта таксама падлягае праверцы і рэагаванню, бо законам такое дапускаецца толькі ў пэўных выпадках. Таму, калі чалавек лічыць, што адносна яго закон быў парушаны, ягоныя патрабаванні разабрацца – цалкам законныя», – сказаў старшыня БХК Алег Гулак.

МЯ, паводле svaboda.org

Стужка навінаў