Яна абрала вайну, а не каханне... Фільм пра дакументалістку, якая паехала на Данбас


Замест канапы яна абрала намёт на фронце. Замест пацалункаў каханага – выбухі снарадаў. Замест словаў «нічога не атрымаецца» – «трэба прыносіць ахвяры, каб штосьці змяніць». Неверагодная гісторыя ўкраінскай дакументалісткі на вайне ў Данбасе.[/vc_column_text][vc_column_text]

Дакументальны фільм Алісы Каваленкі і Любові Дураковай «Аліса ў краіне вайны»

Распавядае Аліса Каваленка.

Каханне або смерць?

Мне пасля Майдану цяжка было проста сядзець дома. Мы памянялі сістэму і адчувалі сябе часткаю чагосьці большага. Прыйшоў момант, калі трэба было нешта рабіць. І я паехала здымаць добраахвотнікаў на фронт. Маці канешне мяне адгаворвала, але разумела, што гэта бессэнсоўна. Мой хлопец таксама быў супраць хоць і сам ездзіў на Данбас як журналіст.

Адна з асноўных лініяў у стужцы – адносіны галоўнай гераіні (рэжысёр фільму Аліса Каваленка) са сваім хлопцам, які абяцае парваць з ёю ў выпадку, калі яна не перастане ездзіць на вайну.

Спачатку я планавала зняць фільм пра добраахвотнікаў і пра «школу вайны», але атрымаўся фільм пра мяне, хоць я гэтага і не планавала. Мая сяброўка Люба Дуракова здымала мяне для свайго фільму. А пазней нарадзілася ідэя абʼяднаць матэрʼял у адну кінастужку. Вайна сама па сабе вельмі кінематаграфічная.

Глядзіце відэа-інтэрвʼю з Алісай Каваленкай:

Відэа-інтэрвʼю выйшла ў апошнім выданні праграмы «Прасвет», якая ідзе на «Белсаце» вечарам у пятніцы.

Пра страх

У нас быў адзін жаўнер, які нават знаходзячыся ва ўкрыцці падчас бамбёжкі падаў на падлогу. І рабіў ён гэта не таму што баяўся больш за іншых. Трэба змушаць сябе баяцца, бо людзі прывыкаюць нават да выбухаў. Губляючы страх, ты губляеш пачуцце рэальнасці. Спачатку табе страшна, а калі навучышся распазнаваць адкуль і што ляціць, то расслабляешся. Адныя могуць прывыкнуць, а ў іншых пачынаюцца праблемы з псіхікай. Я дагэтуль памятаю, як сяджу ў нейкай вежы і пачынаецца абстрэл градамі. Я ўжо думала, што гэта канец. Мы вучымся не баяцца і перажываць стрэсавыя сітуацыі. На фронце я пачынала здымаць і проста забывала пра страх. Я памятаю, што калі здымала на вуліцы банкавай (падчас Еўрамайдану), калі ў натоўп кідалі шумавыя гранаты, то ў мяне ногі трэсліся. Такое было першы раз у жыцці.

У палоне сепаратыстаў

Я ехала на таксоўцы і на выездзе з Краматорску, дзе стаялі блокпасты сепаратыстаў, таксіст сказаў што я была з украінскімі вайскоўцамі. Магчыма ён спужаўся, а магчыма працаваў на іх. У палоне я прабыла 5 дзён і ўвесь час яны дапытвалі мяне, неахвоіна  ўзгадвае 26-гадовая Аліса.

Гэты фільм пра…

Пра выбар, які робіць кожны з нас. Пра ахвяраванне. Пра тых, хто толькі назірае і тых, хто бярэ ўдзел. Гэта фільм пра адказнасць за сваю краіну і ідэнтыфікацыю пакалення Еўрамайдану, якое зрабіла свой выбар.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў