Відавочца: у Пінскім гарадскім парку гарэла сцэна


Фота Facebook

У Пінскім парку культуры і адпачынку імя Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі а 14 гадзіне гарэла сцэна. Пра гэта паведаміла нашаму карэспандэнту відавочца. 

Пажар пачаўся прыкладна а 13:30. Пажарныя лакалізавалі і патушылі пажар.

Пінскі гарадскі парк культуры і адпачынку па вул. Панкавой закладзены ў 19 стагоддзі. Сцэна ў ім стаяла з савецкіх часоў.

Фота media-polesye.by

ВД, belsat.eu паводле media-polesye.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары