«Усё, што неабходна для ўратавання душы чалавека, у нас ёсць»


Мітрапаліт Павел лічыць абмеркаванне пытання пра самакіраванне Беларускай праваслаўнай царквы шкодным і прапаноўвае паразмаўляць пра гэта праз 25-50 гадоў.

«Цяпер у нас у Статуце Экзархату закладзена нават больш, чымся трэба для самакіраванай царквы», – адзначыў мітрапаліт у размове з журналістам тэлеканалу ОНТ, каментуючы нядаўнюю прапанову Менскай епархіі пра самакіраванне БПЦ.

«Гаворка не ішла пра аддзяленне ад патрыярха, пра аўтакефалію і аўтаномію. …Яны так і не патлумачылі мне якая мэта. На сённяшнім фоне гэта выглядае як выпусканне пару», – сказаў мітрапаліт Павел.

Ажыятаж вакол гэтага пытання не прынёс нічога, акрамя шкоды, лічыць кіраўнік БПЦ. «Гэтае пытанне трэба на няпэўны час закрыць. Мы да яго 25-50 гадоў вяртацца не будзем», – заявіў мітрапаліт.

ЮВ, паводле ОНТ

Стужка навінаў