Уладзімір Макей: Беларусь не разглядаюць як значную дзяржаву, бо ў нас не так шмат сыравіны


У інтэрвю паўднёваафрыканскай газеце «BusinessDay» міністру замежных справаў Беларусі давялося апраўдвацца за словы Лукашэнкі пра геяў і з-за палітзняволеных у краіне.

Паводле Уладзіміра Макея, праблемы ва ўзаемадачынення у афіцыйнага Менску з ЗША і ЕЗ тлумачацца не парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, а тым што ў нашай краіне… мала карысных выкапняў. «Некаторымі еўрапейскімі партнёрамі Беларусь не разглядаецца як значная дзяржава, таму што ў нас не так шмат сыравіны, карысных выкапняў. У выніку і стаўленне дыферэнцаванае. Я маю на ўвазе стаўленне еўрапейскіх краінаў да іншых постсавецкіх дзяржаваў, дзе ёсць тыя ж ці нават больш праблемаў. Аднак гэта буйныя краіны, у іх ёсць сыравіна, і Еўропа ад іх залежыць», – заявіў Макей.

Міністр замежных справаў сказаў у інтэрвю, што Аляксандра Лукашэнку называюць апошнім дыктатарам у Еўропе ды апраўдваўся за выказванні кіраўніка краіны, калі той заявіў, што лепш быць дыктатарам, чымся геем. Паводле Макея, Лукашэнка – «асаблівы палітык». «Ён вельмі адкрыты, шчыры і менавіта таму, можа быць, часам выкарыстоўвае некаторыя фразы, якія выклікаюць пэўны дыскамфорт у некаторых замежных палітыкаў», – дадаў чыноўнік.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў