Улады прапануюць правесці «Чарнобыльскі шлях» у абед працоўнага дня


Менгарвыканкам даў «дазвол» на правядзенне «Чарнобыльскага шляху».

Пры гэтым прызначыўшы збор на 14:00 ля Акадэміі навук у Менску з далейшым шэсцем і мітынгам на Бангалоры.

Варта адзначыць, што сёлета 26 красавіка, калі традыцыйна ладзіцца «Чарнобыльскі шлях», выпадае на сераду.

«Нічым іншым, як здзекам адказ Менгарвыканкаму назваць нельга. Па ўсім відаць, рэжым будзе працягваць курс на правакацыі і рэпрэсіі. А дазвол на традыцыйную акцыю ў будні дзень – проста костка заходнім лабістам рэжыму – каб было чым апраўдваць брутальныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», – напісаў у «Фэйсбуку» сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

«Чарнобыльскі шлях – 2016»

Заяўнікі акцыі прасілі дазвол на збор а 18-й гадзіне ля Нацыянальнага акадэмічнага тэатру оперы і балета з мітынгам, шэсцем па вуліцы Багдановіча да плошчы Бангалор, дзе меўся б адбыцца яшчэ адзін мітынг.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў