У Воршы маршрутка збіла 8-гадовага хлопчыка


Маршрутка збіла школьніка, які нечакана выбег на дарогу.

Пра ДТЗ распавёў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Казючыц.

Інцыдэнт адбыўся сёння прыкладнай а 10-й раніцы ля дому №34 па вул.Тэкстыльшчыкаў.

«Газель» з кіроўцам і чатырма пасажырамі рухалася, калі нечакана па-за пешаходным пераходам з тратуара наперарэз выскачыў хлопчык. Кіроўца паспрабаваў пазбегнуць сутыкнення, выехаў на сустрэчную паласу, але ўсё роўна зачапіў дзяцёнка. Той яшчэ змог дабегчы да ходніка, дзе спыніўся з-за траўмы», – патлумачыў Аляксандр Казючыц.

8-гадовы хлопчык, другакласнік адной са школаў гораду спяшаўся забраць ровар у бабулі і вырашыў скараціць шлях. У выніку сутыкнення атрымаў пералом правай галёнкі і быў шпіталізаваны. Ніхто з пасажыраў маршруткі не пацярпеў. Кіроўца не мае парушэнняў з 2015 года.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка, высвятляюцца ўсе акалічнасці. ДАІ нагадвае дарослым пра неабходнасць больш уважліва сачыць за дзецьмі, асабліва побач з небяспечнымі абʼектамі, у тым ліку побач з праезджай часткай.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў