У Вільні могуць увесці падатак «на падушку»


Грошы, якія будуць спаганяць з наведнікаў літоўскай сталіцы пойдуць на развіццё турызму.

Адпаведна з новым праектам, «падатак на падушку» складзе 1 еўра за ноч.

«Мы можам сабраць грошы, якія будуць плаціць госці гораду, а на іх развіваць інфраструктуру гораду, заахвочваць авіярэйсы і прыцягваць новых турыстаў. Цяпер гэта робяць на грошы бюджэту, але бюджэтныя сродкі можна выкарыстоўваць больш рацыянальна» – паведаміў Žinių radijas віцэ-мэр Вільні Гінтаўтас Палуцкас. 

Між тым кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі турбізнесу Жыдрэ Гавялене лічыць, што Вільня мае патрэбу ў інвестыцыях для развіцця маркетынгу за мяжой.

«Мы ўжо цяпер бачым, што Вільня прайграе ў канкурэнтнай барацьбе за турыстаў Рызе і Таліне. Турысты з вялікім задавальненнем выдаюць грошы ў сталіцах Латвіі і Эстоніі. Калі атрымаецца ўвесці гэты падатак з 1 ліпеня ды мэтазгодна выкарыстоўваць яго для маркетынгу за мяжой, думаю, што гэта будзе добрай інвестыцыяй».

Турыстычныя зборы існуюць і ў іншых еўрапейскіх краінах. Напрыклад, у Італіі. Госці Рыму плацяць за знаходжанне ў гасцініцах ад 2 да 7 еўра ў залежнасці ад стандарту.

ДР, belsat.eu, delfi.lt

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары