У цэнтры Менску легкавік пратараніў хуткую, тая перакулілася: ёсць ахвяра


У Менску адбылося вялікае дарожна-транспартавае здарэнне.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]На скрыжаванні вуліц Камуністычнай і Багдановіча машына хуткай дапамогі везла цяжкахворага пацыента і ехала па вуліцы Багдановіча са светлавой і гукавой сігналізацыяй. На скрыжаванні з вуліцай Камуністычнай аўтамабіль хуткай сутыкнуўся з «Lada». Ад удару хуткая перакулілася на «Citroen», які стаяў перад святлафорам, пасля чаго перакуліўся на дах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”390311″ img_size=”large”][vc_column_text]Перакуленая машына хуткай дапамогі. Фота tut.by[/vc_column_text][vc_column_text]У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Citroen», а таксама лекар атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў лякарню. Пазней стала вядома, што 84-гадовая пацыентка, якую везла хуткая, памерла.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў