У аўтобусах мінабароны – расейскія сцягі


Шпацыруючы ў суботу па сталічнай Кастрычніцкай плошчы, наш чытач Канстанцін Ткачоў заўважыў аўтобусы, што належаць Міністэрству абароны. Салон як мінімум аднаго з іх быў аздоблены сцяжком Расейскай Федэрацыі.

«Калі я добра памятаю, – перадае чытач, – на правым борце аўтобуса на эмблеме пазначана «Берасце 113».

«З усіх суседзяў Беларусі ў аўтобусе апынуўся сцяг дакладна тае краіны, якая парушае базавыя прынцыпы міжнароднага права, падпісаныя ёй дамовы, суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць іншых краінаў, праводзіць вайсковыя інтэрвенцыі на іхную тэрыторыю. Калі ўзнікне такая неабходнасць, ці будзе асабовы склад міністэрства абароны Беларусі бараніць тэрыторыю краіны, калі ён ужо зараз ездзіць з расейскімі сцяжкамі?» – задаецца пытаннем Канстанцін.

11 сакавіка ў малым залі Палацу Рэспублікі святкавалі Дзень супрацьпаветранай абароны (СПА) і 55-годдзе стварэння 2-га Красназнаменнага асобнага войска СПА.

НЯ, belsat.eu

Стужка навінаў