У шпіталі памёр другі хлопчык, які пацярпеў пры абвале пліты ў Магілёве


Недабуд у Магілёве, дзе пацярпела дзіця. Фота TUT.BY

У Магілёўскім абласным шпіталі ўвечары 13 лістапада памёр 9-гадовы Дзяніс, на якога павалілася пліта недабудаванага прыватнага дому. Яго сябар, 9-гадовы Максім, які таксама апынуўся пад завалам, загінуў на месцы здарэння 1 лістапада.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэту Аксана Саленюк.

Сегодня, 13 ноября 2017 года констатирована смерть второго ребенка, получившего травмы в результате обрушения железобето…

Publié par Оксана Соленюк sur lundi 13 novembre 2017

Трагедыя ў Магілёве адбылася 1 лістапада. У недабудаваным прыватным доме абрынулася аварыйнае перакрыцце. Пад заваламі апынуліся двое школьнікаў.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці. Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 42-гадовы жыхар Магілёва, які ў 2008-2010 гадах на паказаным зямельным участку без адпаведнага дазволу стаў самавольна будаваць дом.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары