30-гадовы нарадзінец Віцебскай вобласці Арцём Кудзякоў, выехаў у рэйс у Ніжнявартаўск 1 лістапада і ад 9 лістапада не выходзіць на сувязь. Родныя просяць дапамагчы ў пошуках мужчыны.
Дальнабойнік ехаў фурай белага колеру SСANIA АВ3606-2 (нумар прычэпа А4580А-2) з пасёлку Коханава.
9 лістапада мужчына звязваўся з жонкай па Viber і паведаміў, што знаходзіцца непадалёк Цюмені. Пасля гэтага ён знік і не выходзіў на сувязь.
Калі вы пазнаеце чалавека на фота, паведамляйце ў пошукава-выратавальны атрад «Анёл» + 375-33-6666-033 альбо тэлефануйце ў міліцыю (102).
Два тыдні таму валанцёры «Анёла» паведамілі пра смерць яшчэ аднаго беларускага дальнабойніка, 33-гадовага Ігара Кнораза. Мужчыну забілі ў Тульскай вобласці.
ДР belsat.eu