У Расеі знайшлі цела беларускага дальнабойніка


33-гадовага Ігара Кнораза забілі ў Тульскай вобласці, паведамляе пошукава-выратавальны атрад «Анёл» у сацыяльных сетках. Пошукі мужчыны пачаліся 20 кастрычніка: тады ён апошні раз размаўляў з жонкай праз Viber.

Мянчук ехаў з Кармы ў Казахстан на чырвонай фуры «Volvo». Апошні раз ён спыняўся ў ноч на 21 кастрычніка ў пасёлку Аўдзееўка. У той жа дзень пазней у пасёлку Грыцоўскі злілі паліва, а маршрут паміж пасёлкамі не зарэгістраваны на GPS.

25 кастрычніка стала вядома, што зніклага беларуса абвясцілі ў вышук у Ліпецку, бо 20 кастрычніка ў Чаплыгінскім раёне трактарыст у полі знайшоў абгарэлыя аўтамабільныя шыны разам з парэшткамі невядомага мужчыны. Падчас агляду цела крыміналісты выявілі шматлікія пераломы рэбраў і сківіцы, якія пацярпелы атрымаў пры жыцці. Праваахоўнікі прызначылі судова-медычную экспертызу.

У загінулага Ігара Кнораза трое дзяцей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў