Анджэй Дуда афіцыйна стаў новым прэзідэнтам Польшчы


Чакаецца, што ва ўрачыстасцях прымуць удзел каля 600 гасцей, у тым ліку былыя прэзідэнты Польшчы Браніслаў Камароўскі, Лех Валэнса і Аляксандр Квасьнеўскі, былы прэм’ер Дональд Туск.

Цырымонія пачнецца ў парламенце а 10 раніцы, дзе Анджэй Дуда развітаецца з Камароўскім, а скончыцца прыкладна а 16 прамовай да народу.

Анджэй Дуда перамог на прэзідэнцкіх выбарах 24 траўня. За яго прагаласавалі 51,55% палякаў. Гэта была адна з найбольш інтрыгуючых прэзідэнцкіх кампаній у Польшчы. Паводле перадвыбарчых рэйтынгаў галоўныя кандыдаты ішлі адсотак у адсотак. Медыі называлі другую туру выбараў «шакуючай паразай дзеючага прэзідэнта».

Новы кіраўнік краіны з кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць» пазіцыянуе сябе як прадаўжальніка палітычнай думкі загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам прэзідэнта Леха Качыньскага.

Чытайце таксама:  «Дыктатура, узброеная да зубоў, або… саюзнік». Кандыдаты ў прэзідэнты Польшчы пра Беларусь

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў