У Польшчы арыштаваны афіцэр за шпіянаж на карысць Расеі


Інфармацыю пра затрыманне пацвердзіла Міністэрства нацыянальнай абароны. Вайсковец у званні палкоўніка  займаўся кампутарнымі сістэмамі. Яго затрымала Агенцтва ўнутранай бяспекі раніцай 15-га кастрычніка.

Гэта сур’ёзны афіцэр з вялікімі ведамі, прыводзіць словы ананімнага інфарматара партал tvn24.pl.

У сваю чаргу прэс-сакратар Міністэрства абароны Яцэк Сонта напісаў у «Twitter’ы», што афіцэра затрымалі на падставе матэрыялаў, сабраных ваеннай контрвыведкай.

Паводле радыё «ZET», арыштаваны яшчэ адзін чалавек – адвакат варшаўскай кампаніі. Затрыманы мае падвойнае польска-рускае грамадзянства. Паводле інфармацыі радыё, афіцэр і адвакат не супрацоўнічалі, але неабходна было затрымаць іх адначасова.

Агенты АУБ зрабілі ператрус у штаб-кватэры Міністэрства нацыянальная абароны і забралі на праверку кампутары затрыманага.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў