У Пінску затрымалі актывістаў апазіцыі


У Пінску на падыходзе да плошчы Леніна затрымалі двух чалавек – каардынатара руху «За свабоду» Алеся Рамановіча і былога дэпутата пінскага гарсавету Мікалая Міхалевіча.

Сувязь з імі адсутнічае, тэлефоны адключаны. У якім статусе яны знаходзяцца ў ГАУСе невядома.

Раней Рамановіч за «маршы недармаедаў» адседзеў 15 содняў і атрымаў штраф у памеры 40 базавых велічынь. Міхалевіч быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь.

На самой плошчы нічога не адбывалася, толькі міліцыянты па форме і ў цывільным запаланілі тэрыторыю плошчы і вакол яе. Пінчукоў амаль няма нікога. Кагосьці з рэдкіх мінакоў міліцыянты прапускаюць прайсці праз плошчу, а кагосьці разварочваюць і прапануюць абыйсці суседнімі вуліцамі.

 

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары