У ноч на нядзелю амаль усе суседзі Беларусі пяройдуць на зімовы час


А 4-й раніцы 29 кастрычніка амаль усе суседнія краіны пяройдуць на зімовы час.

Латвія, Літва, Польшча ды Украіна перавядуць стрэлкі гадзінніка на гадзіну назад.

Такім чынам розніца ў часе паміж Беларуссю і суседзямі складзе:

  • з Латвіяй, Літвой ды Украінай – адну гадзіну;
  • з Польшчай – дзве гадзіны.

Беларусь ад пераходу на зімовы час адмовілася яшчэ ў 2011 годзе. Мы застанемся ў летнім часе.

З 1992 па 2011 год Беларусь пераводзіла стрэлкі гадзінніка два разы ў год. У 2011 годзе Расея перайшла на адзіны час, нашая краіна паследавала такому прыкладу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары