Адвакат лётчыцы Ілля Новікаў сёння пабачыўся са сваёй падабароннай. Пра сустрэчу ён напісаў у сваім «Фэйсбуку».
«Я зараз бачыўся з Надзеяй Саўчанка. Пасля кропельніцы ў нядзелю яна адчувае сябе лепш. Лепш – толькі таму, што на выходных было зусім дрэнна. Цяпер у яе акрамя агульнай слабасці анамальныя рэакцыі – мерзнуць рукі і гарачка па ўсім целе. Затое кроў разрэджаная да нармальных значэнняў. 10 красавіка на фоне абязводжвання аналізы паказалі нейкую залімітавую гушчыню, несумяшчальную з жыццём», – піша Новікаў.
Паводле Новікава, турэмнае начальства пасля панікі ўпершыню за паўтара года выдала Саўчанка неналежны другі матрац «і вельмі хоча перавесці яе ад граху ў лякарню. Надзея пакуль не згаджаецца, патрабаванне па допуску ўкраінскіх медыкаў не здымае».
14 красавіка палонную ўкраінку павінна наведаць сястра Вера Саўчанка.
Надзея Саўчанка трымае галадоўку ад 6 красавіка.
Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці Расеі прызнаў Саўчанку вінаватай у забойстве расейскіх журналістаў і прысудзіў да 22 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Апоўначы 5 красавіка адпаведнае рашэнне ўступіла ў сілу.
ДР, belsat.eu