У Менску абяруць лепшы твор, напісаны ў зняволенні


10 снежня адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі Францішка Аляхновіча.

Сярод намінантаў сёлетняй прэміі: Алесь Бяляцкі, Аляксандар Буд-Гусаім, Зьміцер Дашкевіч, Анатоль Міхнавец, Фелікс Пекер, Павал Севярынец, Аляксандар Фядута, Ірына Халіп.

Падчас цырымоніі адбудзецца выступ Змітра Вайцюшкевіча і прэзентацыя яго праекту турэмнага шансону па-беларуску «Варанок».

Імпрэза адбудзецца а 18-й гадзіне ў менскай сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3-39). Уваход вольны.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча заснаваная Беларускім Пэн-цэнтрам і Радыё Свабода. Тэматыка твораў ніяк не абмежаваная.

Але, як адзначае Радыё «Свабода», арганізатары прэміі спадзяюцца, што неўзабаве яна страціць сваю актуальнасць.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў