У менскім метро дазволілі правозіць зброю і боепрыпасы


Станцыя «Першамайская». Фота – planetabelarus.by

Савет міністраў Беларусі ўнёс змены ў Правілы перавозак пасажыраў у менскім метрапалітэне.

Цяпер пасажыры сталічнага метро маюць права перавозіць зброю і боепрыпасы да яе, але пры ўмове, што зброя знаходзіцца ў чахле, кабуры або адмысловым футляры. Таксама пры сабе трэба мець дакумент «які пацвярджае права на нашэнне» зброі.

Змены таксама закранулі правілы правозу газавых балончыкаў. Раней забаранялася правозіць балоны любога аб’ёму. У абноўленых правілах, забараняецца правозіць газавыя балоны абʼёмам больш за 0,5 літра.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў