Асцярожна! Ненарматыўная лексіка
Відэа здарэння, якое адбылося 1 снежня позна ўвечары выклаў відавочца.
Пад ролікам ён напісаў, што хлопец ляжаў голы на дарозе і спыняў галавой машыны.
«Час прыкладна 22.42, побач са мной прабягае хлопец, усміхаецца. Выбягае на дарогу. На бягу распранаецца, дагала, калі ён ляжыць на дарозе, то сваёй галавой спыняе машыну. Усе ў шоку, але ён устае і ўцякае ў цэнтр скрыжавання. Там ляжыць голы секунд пяць, перашкаджаючы руху, і ўцякае ў кірунку парка імя Паўлава… Паводле неправераных даных малады чалавек у лякарні, дай бог усім здароўя», – напісаў відавочца.
Мужчыне за голы ўчынак можа пагражаць крымінальна адказнасць.
У чэрвені сёлета Пятру Труханаву, які агаліў геніталіі перад калоннай бранятэхнікі недалёка ад парку Перамогі ў Менску, прысудзілі два гады калоніі.
У 2008-ым годзе 19-гадовага вучня ПТВ, які бегаў голым каля Вечнага агню, прызналі псіхічна хворым. Падчас затрымання маладзён аказаў супраціў міліцыянтам: у аднаго сарваў з галавы фуражку, у іншага – бэйдж, які кінуў у Вечны агонь.
ДР belsat.eu