У «McDonalds'е» з'явіліся стравы з беларускім каларытам


zrzut-ekranu-2016-12-1-o-14-49-59

Новая прапанова ў меню

Цяпер у сетцы рэстаранаў хуткага харчавання можна з’есці беларускую страву.

У меню «McDonalds’у» зявіліся «Дранікі са смятанай», а таксама «Панскі бургер са свінінай».

Летась у адказ на запыт наконт беларусізацыі «McDonalds’у» кіраўнік кампаніі ў Беларусі Вікторыя Данько праанансавала «беларускамоўныя кампаніі». Перадусім, меўся на ўвазе пераклад сайту на беларускую мову, але, як бачым, цяпер зʼявіліся і стравы з беларускім каларытам.

Беларусы ў захапленні ад маштабнай беларусізацыі «McDonalds»

У сёлетнім лістападзе наш карэспандэнт наведаў «McDonalds», каб на свае вочы пабачыць, ці сапраўды кампанія беларусізуецца.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў